Схо́вішча — спецыяльнае збудаванне закрытага тыпу, прызначанае для засцярогі людзей ад сродкаў паражэння. Паводле прызначэння падзяляюцца на вайсковыя і грамадзянскай абароны.
Вайсковыя сховішчы Вайсковыя сховішчы класіфікуюцца паводле ступені засцярогі, выкарыстаных матэрыялаў, канструкцый і спосабаў узвядзення. Бываюць лёгкага і цяжкага тыпу. Для засцярогі асабовага складу на баявых пазіцыях, камандных пунктах, назіральных пунктах і інш. Сховішча будуюць катлаванным і падземным спосабамі з мясцовых матэрыялаў або элементаў і канструкцый прамысловага вырабу. Найчасцей складаюцца з асноўнага памяшкання для асабовага складу і 1—2 уваходаў (выхадаў). Звычайна абсталяванне вайсковага сховішча засцерагае людзей ад атрутных і радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш.
Сховішчы грамадзянскай абароны
Сховішчы грамадзянскай абароны размяшчаюцца, як правіла, у вытворчых, дапаможных, жылых, грамадскіх будынках і народна-гаспадарчых аб'ектах (звычайна заглыбленых). У якасці сховішча могуць выкарыстоўвацца станцыі метро і аб'екты іншыя падземных камунікацый.
Літаратура
Схо́вішча // Убежище // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 409. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1.
Спасылкі
Катэгорыя:Ахоўныя збудаванні Катэгорыя:Грамадзянская абарона Катэгорыя:Ваенная справа Катэгорыя:Падземныя збудаванні