«Банкаўскі веснік» — інфармацыйна-аналітычны і навукова-практычны часопіс Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у якім публікуюцца артыкулы спецыялістаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі, матэрыялы навукоўцаў пра фінансавыя рынкі і інстытуты, дзяржаўнае кіраванне і эканоміку.
Часопіс мае электронныя дадаткі: «Інфармацыйны выпуск» (друкуюцца нарматыўныя акты Нацыянальнага банка, кансультацыі спецыялістаў і іншае) і «Даследаванні банка» (змяшчаюцца вынікі навукова-даследчай дзейнасці Нацыянальнага банка). Выдаецца з красавіка 1992 года на беларускай і рускай мовах. Часопіс знаходзіцца ў адкрытым доступе.
Галоўныя рэдактары
Дзмітрый Леанідавіч Калечыц Андрэй Міхайлавіч Картун (з №5/2025 (742))
Літаратура
Спасылкі Архіў нумароў «Банкаўскага весніка».
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь