Чы́ркавіцкі, або Чырковіцкі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 463 га.

Размешчаны на нізінным балоце Непраходнае і вярховым Далёкае. Плоска-хвалістая тэраса р. Мольча з дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя (слой торфу да 1,3 м).

У расліннасці пераважаюць хвойнікі сфагнавыя, кусціка- і пушыцава-сфагнавыя, шмат журавін.

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Светлагорскі раён Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі