Пётр Юлья́навіч Ко́рбут (,  — , Нікапальскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія П. Ю. Корбут нарадзіўся ў горадзе Пінску. З 1931 г. у Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу, у 1941 годзе Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёвым, 4-м Украінскім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Прайшоў шлях ад камандзіра батальёна да камандзіра 23-й танкавай брыгады. 1 жніўня 1943 г. гвардыі падпалкоўнік П. Ю. Корбут прызначаны камандзірам 37-й гвардзейскай танкавай брыгады (2-і гвардзейскі механізаваны корпус, 5-я ўдарная армія, 4-ы Украінскі фронт), а 15 снежня яму прысвоена званне палкоўніка.

Гвардыі падпалкоўнік Корбут асабліва вызначыўся ў пачатку лютага 1944 года пры прарыве абароны праціўніка на Нікапальскім плацдарме на левым беразе Дняпра ў раёне горада Нікапаль (Днепрапятроўская вобласць). 4 лютага 1944 г. гвардыі палкоўнік П. Ю. Корбут загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Мелітопаль (Запарожская вобласць, Украіна).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Літаратура  — С. 417.

Спасылкі

Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Корбут Пётр Юлианович // Музей Победы

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Загінулі ў баі