Адэлаіда або Адэльгейда, Адлета (каля — ) — адзіная дачка венгерскага караля Андраша I з дынастыі Арпадаў, жонка князя чэшскага Ураціслава II. Сярод гісторыкаў няма адзінага меркавання, была яе маці Анастасія Яраслаўна, дачка Яраслава Мудрага, або іншая, першая, жонка Андраша, пра якую не засталося звестак.
Яе будучы муж Ураціслаў уцёк у Венгрыю пасля канфлікту са сваім братам Спытыгневам II. У Оламаўцы Ураціслаў пакінуў сваю цяжарную жонку, якую Спытыгнеў зняволіў у турму, дзе яна памерла ад заўчасных родаў.
Адэлаіда ажанілася з Ураціславам у 1057 годзе. Для Ураціслава гэта быў выгодны дыпламатычны шлюб, таму што ў выніку ён атрымаў падтрымку яе бацькі, з дапамогай якога змог вярнуць сабе свае ўладанні. Пасля прымірэння са Спытыгневам і яго смерці ў 1061 годзе Ураціслаў II становіцца князем чэшскім і пераязджае ў Прагу. Неўзабаве пасля гэтага Адэлаіда-Адлета памерла — імаверна, праз частыя роды. Год праз пасля яе смерці Ураціслаў ажаніўся са Святаславай. У 1085 годзе ён стаў першым у гісторыі каралём Багеміі.
Сям'я Ва Ураціслава і Адэлаіды было чацвёра дзяцей: Бржэціслаў II Малодшы (каля 1058 — 22 снежня 1100), князь чэшскі з 1092 года Ураціслаў (каля 1059—1062) Юдзіта (каля 1060 — 25 снежня 1086), з 1080 года ў шлюбе з польскім князем Уладзіславам Германам (1043—1102) Людміла (каля 1061/1062 — не раней за 1100), манашка
Літаратура Osobnosti — Česko : Ottův slovník. Praha : Ottovo nakladatelství, 2008 VANÍČEK, V. Vratislav II. (I.) První český král. Praha: Vyšehrad, 2004 VOŠAHLÍKOVÁ, Pavla, a kol. Biografický slovník českých zemí : 1. sešit : A. Praha : Libri, 2004
Катэгорыя:Арпады