Таццяна Уладзіміраўна Троіна (нар. 30 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыі форварда.

Біяграфія Нарадзілася 30 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1991 годзе ў мінскім «Гарызонце». Першы трэнер — Аляксандр Лазоўскі. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага резерву ў Мінску. Разам са зборнай стала 4-й на Чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1997 года. У 1998 годзе паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа навучалася ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны па спецыяльнасці гасцінічна-рэстаранны бізнэсПартрэт. Таццяна Троіна: я закаханая….

Выступала за польскі клуб «Лотас Гдыня».

Дэбютавала за дарослую зборную Беларусі па баскетболе 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011 і 2015. За нацыянальную зборную гуляла пад нумарам 13.

Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Спасылкі Статыстыка Таццяны Троінай на сайце ФІБА

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Арка» Гдыня Катэгорыя:Ігракі «Надзежды» Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ЖБК Тыргавіштэ Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе