Агламера́т:…
У нана-навуках тэрмін «агламерат», у залежнасці ад кантэксту, можа азначаць: групу часціц, якія трымаюцца разам параўнальна слабымі сіламі, у т.л., сіламі Ван дэр Вальса, электрастатычнымі і паверхневым нацягненнем (ISO); моцна звязаны агрэгат (IUPAC); групу моцна звязаных часціц, якую немагчыма лёгка раздзяліць механічнымі спосабамі (BSI).
Дзеля адназначнага выкарыстання рэкамендуеццаBSI PAC 71. заўсёды адзначаць тып сувязі ў агламераце — моцны (які патрабуе як фізічных, так і хімічных спосабаў для яго раздзялення) ці слабы (які патрабуе толькі фізічных спосабаў).
Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытута стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.
Літаратура
Катэгорыя:Агульная хімія Катэгорыя:Нанатэхналогія