Літоўская літарату́ра — гэта літаратура на літоўскай мове.
Гісторыя thumb|злева|Найбольш ранні пісьмовы помнік літоўскай мовы датаваны 1503—1515 гг. Напісаная ад рукі малітва на апошняй старонцы кнігі «Tractatus sacerdotalis», Страсбур. Вытокі літаратураы Літвы ў фальклоры (песні-дайны, казкі, паданні, прыказкі і інш.) і ў пісьмовых разнамоўных крыніцах. Найбольш старажытныя помнікі пісьменнасці Літвы — летапісы 14—16 ст. на старабеларускай мове — афіцыйнай мове Вялікага Княства Літоўскага. У іх ёсць элементы міфалогіі, народныя паданні, легенды, якія пазней жывілі мастацкую літаратуру Літвы. Пісьменнасць 16—17 ст. развівалася на лацінскай (на ёй з 1579 вялося навучанне ў Віленскім універсітэце) і польскай мовах. Захаваўся адзіны старажытны помнік на літоўскай мове — тэкст малітвы пачатку 16 ст., запісаны ад рукі на апошнім аркушы кнігі «Tractatus sacerdotalis», выдадзенай у Страсбургу ў 1503 годзе.
У 16—17 стст. найбольш значныя творы пра мінулае Літвы, яе прыроду на лацінскай мове стваралі М. Гусоўскі, А. Каяловіч, М. Літвін, Я. Радван, П. Раізій, М. Сарбеўскі, А. Шротэр, на лацінскай і польскай — А. Волан, А. Ратундус, на польскай — Мацей Стрыйкоўскі. Да 19 ст. літаратура Літвы стваралася і ў т.зв. Малой Літве — Усходняй Прусіі. Помнікі старажытнасці мелі пераважна рэлігійны характар. thumb|злева|Посціла Браткунаса. 1591
Першыя пераклады рэлігійных песнапенняў на літоўскую мову зрабілі дзеячы Рэфармацыі прафесары Кёнігсбергскага ўніверсітэта і Абрагам Кульвеціс. Першая кніга на літоўскай мове — «» Марцінаса Мажвідаса, якая была выдадзена ў 1547 годзе ў Кёнігсбергу ўключала літоўскі буквар і песнапенні. Значны ўклад у развіццё пісьменнасці Літвы зрабілі першы , аўтар Ёнас Браткунас, аўтар першай літоўскай граматыкі (1653), кнігі духоўных песнапенняў (кантаў) і малітоўніка . Пачынальнік літоўскай пісьмовай літаратуры Мікалоюс Даўкша — перакладчык на літоўскую мову катэхізіса Я. Лядэсмы (1595) і зборніка пропаведзяў Якуба Вуека «Посціла каталіцкая» (1599).
Важную ролю ў станаўленні старалітоўская пісьменнасці адыгралі Канстанцінас Шырвідас, укладальнікі і перакладчыкі духоўных твораў М. Пяткявічус, Салямонас Славачынскіс, , , . Спробы унармавання літоўскай пісьмовай мовы былі ў 18 ст.: граматыкі, слоўнікі, калектыўны пераклад Бібліі (1735), пачаты збор і выданне фальклорных твораў (, , , , ). Першую кнігу свецкага зместу «Байкі Эзопа» выдаў у 1706 годзе . Пачынальнікам літоўскай мастацкай літаратуры лічыцца Крысціёнас Данелайціс, аўтар паэмы «Поры года», напісанай ім у 1760—1770 гадах, але выдзенай толькі ў 1818 годзе, ужо пасля смерці паэта. Развіццю літаратуры ў 18 ст. спрыяла дзейнасць і .
У пачатку 19 ст. цэнтрам культуры Літвы стаў Віленскі ўніверсітэт. Вядучае месца ў літаратуры займала паэзія: байкі, эпіграмы, паэмы (, , , , ). Найбольш значны твор гэтага перыяду — паэма «Анікшчэйскі бор», напісаная Антанасам Баранаўскасам у 1860—1861 гадах. У першай палове 19 ст. зарадзілася мастацкая проза. Важную ролю ў яе станаўленні адыгралі гістарычныя працы з элементамі мастацкай прозы Сіманаса Даўкантаса, адметныя рамантычна-прыўзнятым асэнсаваннем мінулага краіны, узвышанасцю стылю. Каларытнасцю і выразнасцю народнай мовы вызначалася аповесць Мацеюса Валанчуса «Юзе з Палангі» (1869), заснаваная на этнаграфічным і фальклорным матэрыяле.
Развіццё літаратуры Літвы стрымлівала забарона царскімі ўладамі ў 1864—1904 гадах друку на літоўскай мове. Цэнтры друку пачалі стварацца па-за межамі Літвы — ва Усходняй Прусіі, ЗША. У перыяд абуджэння нацыянальнага руху ў Літве ўзнік рамантызм. Найбольш яркі яго прадстаўнік Майроніс (кніга «Галасы вясны», 1895), паэзія якога садзейнічала развіццю асноў сілаба-танічнага вершаскладання, фарміраванню літаратурнай мовы. Элегічнымі матывамі вызначалася лірыка Пранаса Вайчайціса, патрыятычным гучаннем, сатырычным паказам сацыяльных з’яў — паэзія і проза Вінцаса Кудзіркі.
У канцы XIX — пачатку XX ст. ў літаратуры замацоўваюцца прынцыпы рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці (апавяданні вясковай тэматыкі Жамайце). Традыцыі самабытнай рэалістычнай прозы развівалі , (сёстры Марыя Ластоўская і Сафія Пшыбіляўскене), , . У жанры рамана выступіў , аўтар першага гістарычнага рамана «Альгімантас», выдадзенага ў 1904—1905 гадах.
Актывізацыі літаратурнага і культурнага жыцця ў пачатку 20 ст. садзейнічала адмена забароны друку на нацыянальнай мове. Узніклі разнастайныя літаратурныя плыні. Рэалістычная і фальклорная традыцыі спалучаны ў драме «Шарунас» (1911), «Паданнях Дайнаўскай даўніны» (1912), аповесцях і навелах Вінцаса Крэве; лірыцы Людаса Гіры. Развіваліся неарамантызм, мадэрнізм (), рэалізм (Ёнас Білюнас, Антанас Венуоліс). Рысы і выявіліся ў прозе , , , сімвалізму і містыцызму — у драматургіі Відунаса (драмы «Цені прашчураў», 1908, і «Вечны агонь», 1912).
Характар літаратурнага працэсу ў 1918—1940 гадоў вызначалі Майроніс (гістарычныя драмы ў вершах, балады), Тумас-Вайжгантас (апавяданні, аповесці, раман), Відунас (драмы), Казіс Пуйда (гістарычны раман «Magnus Dux», 1936) і інш. У паэзіі і драме пераважаў сімвалізм (Юргіс Балтрушайціс, Пятрас Вайчунас, Вінцас Крэве, , , Баліс Сруога), у творчасці футурыстычнай групоўкі «Чатыры вятры» (, , і інш.) — рысы экспрэсіянізму і рэалізму. Ідэйна-эстэтычныя прынцыпы неарамантызму развівалі маладыя паэты , , , Саламея Нерыс і інш. Імпрэсіянісцка-неарамантычнай арыентацыі ў празаічных творах прытрымліваліся , , . Пашырыўся жанрава-стылявы, ідэйна-тэматычны дыяпазон твораў рэалістычнага кірунку, вырас іх мастацкі ўзровень: псіхалагічны раман «У цені алтароў» (1933), гістарычны раман «Лёс Шымонісаў» (1935), празаічныя творы Антанаса Вянцлавы, , , Ёнаса Марцінкявічуса, В. Рамонаса, Пятраса Цвіркі і інш.
Матывы вызваленчай барацьбы гучалі ў творах пісьменнікаў Віленскага краю, што ўваходзіў у склад Польшчы: у паэзіі — Она Міцюце, Альбінас Жукаўскас, , у прозе — .
Савецкі перыяд Гістарычныя абставіны пачатку 1940-х гг. паўплывалі на асабістыя лёсы пісьменнікаў Літвы, на характар мастацкага асэнсавання рэчаіснасці ў іх творах. У гады Другой сусветнай вайны многія пісьменнікі трапілі за межы краіны (Юозас Балтушыс, Людас Гіра, Саламея Нерыс, Пятрас Цвірка і інш.), асобныя апынуліся на фронце (, , ), іх творчасць была прасякнута матывамі тугі па часова страчанай радзіме.
У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ствараліся высокамастацкія творы: лірычныя вершы і паэмы Саламеі Нерыс, апавяданні Пятраса Цвіркі, зборнікі філасофскай лірыкі , Юргіса Балтрушайціса, . У літаратуры з’явіліся новыя імёны (, ). У 1944 годзе многія пісьменнікі Літвы эмігрыравалі на Захад (, , , Вінцаса Крэве, , , , Хянрыкас Радаўскас, і інш). Замежнае таварыства літоўскіх пісьменнікаў выдавала літоўскія газеты і часопісы, кнігі, падручнікі.
Вярнуліся на радзіму асобныя пісьменнікі з СССР, з нямецка-фашысцкага канцлагера (Баліс Сруога), на радзіме плённа працавалі Казіс Борута, Пятрас Вайчунас, Антанас Венуоліс, , , і інш. Пачаўся складаны працэс развіцця літаратуры першых пасляваенных гадоў. У асобных паэтычных творах пераважаў псеўдапатрыятычны пафас, публіцыстычныя штампы, палітычныя лозунгі (Антанас Вянцлава, , , , ). Думку пра гістарычную неабходнасць савецкай улады ў Літве, выкрыццё і асуджэнне кулацтва выказвалі ў сваіх творах Аляксандрас Гудайціс-Гузявічус, , і інш. Навізной вызначаліся аповесць Боруты «Млын Балтарагіса» (1945), драмы Сруогі «Доля перадсвітальная» (1945) і «Казімір Сапега» (1947), яго мемуары «Лес багоў» (1957) і інш. Творчае абнаўленне адчувалася ў паэзіі , Пятраса Вайчунаса, , Альбінаса Жукаўскаса, , Эўгяніюса Матузявічуса, , . У песенна-рамантычным кірунку працаваў , наватарства і эксперымент характэрны паэту-лірыку (зборнікі «Чалавек», 1961; «Тут Літва», 1968).
Значны ўклад у літаратуру зрабілі пісьменнікі-эмігранты (паэт Хянрыкас Радаўскас, празаік і драматург ). Анталогія «Зямля» (1951) выявіла новыя таленты: , (філасофска-канцэптуальны цыкл вершаў «Прывіды»), , . Традыцыі вясковай прозы развіваў . 1960—1970-я гг. — перыяд кардынальных перамен у прозе і драматургіі. Зварот да гістарычнай тэматыкі, пераасэнсаванне праблем нацыі і дзяржавы, здабыткі этнічнай культуры, шматгранны духоўны свет сучасніка вызначалі сутнасць і змест літоўскай літаратуры гэтага перыяду (Ёнас Авіжус, Юозас Балтушыс, , , ). Галоўнымі арыенцірамі літаратуры сталі інтэлектуалізм, псіхалагізм, актуальнасць тэматыкі, пошукі новых мастацкіх форм. Супярэчлівасць чалавечай прыроды, права чалавека на выбар паказаны ў драмах «Каханне, джаз і чорт» (паст. 1967) і «Барбара Радзівіл» (паст. 1972) , праблемы сучаснай вёскі, сялянскага лёсу — у прозе , , , псіхалагічныя праблемы выхавання моладзі — у творах Р.Кашаўскаса, пратэст супраць псеўдарэаліст. адлюстравання рэчаіснасці — у , уплыў навейшай заходняй драмы ў творчасці Казіса Саі і .
У 1970—1980-я гг. раскрыўся творчы талент пісьменнікаў Альгімантаса Балтакіса, , Альфонсаса Малдоніса, Юсцінаса Марцінкявічуса, , асноўны змест твораў якіх — філасофскі роздум пра лёс нацыі, праблемы ўрбанізацыі і інш. Новыя якасці (парадокс, іронія) і тэндэнцыі, сувязь з фальклорнымі традыцыямі, духоўнасць выявіліся ў паэзіі , Вітаўтаса Бложэ, , Томаса Венцлавы, , , , Г. А. Чыгрэюса, І. Юшкайціса, у прозе Ю. Апуціса, Р. Гранаўскаса, П. Дзірыелы, Б. Радзявічуса.
Новы этап развіцця літаратуры звязаны з нацыянальным адраджэннем у 1980—90-я г. Сучасныя тэндэнцыі прадстаўлены шматлікімі постмадэрнісцкімі творамі, насычанымі ўмоўнымі вобразамі, паэтыкай міфаў (проза Р. Гавяліса, С. Т. Кандротаса), розныя спосабы адлюстравання вызначаюць прозу Ю. Кунчынаса, А.Рамонаса, В.Юкнайтэ і інш. У паэзіі дамінуе пакаленне 1980-х г., творы якіх вылучаюцца арыгінальнасцю формы, паэтычным майстэрствам, вытанчанасцю мовы (В. Бразюнас, А.Грыбаўскас, Д. Каёкас, Э. Келміцкас, В. Кукулас, А. Марчэнас, Н. Міляўскайтэ, С. Парульскіс, Г. Цэшкайтэ і інш.).
Узаемасувязі з беларускай літаратурай Літоўска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі маюць даўнія традыцыі. Яны зарадзіліся ў часы Вялікага Княства Літоўскага, калі ў Вільні на старабеларускай мове пісаліся летапісы і статуты, а Францыск Скарына выдаваў у 1522—1525 гадах беларускамоўныя кнігі.
Узмацніліся яны ў 19 ст. У літаратурным гуртку Адама Ганорыя Кіркора ў канцы 1850-х гг. разам з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, Вінцэнтам Каратынскім і інш. ўдзельнічаў літоўскі пісьменнік Мікалоюс Акялайціс, які пераклаў на літоўскую мову ананімны беларускі твор 19 ст. «Гутарка старога дзеда»).
У пачатку 20 ст. Вільня была асяродкам літоўскай і беларускай культуры. Тут выходзілі газеты «Наша доля», «Наша ніва», жылі, бралі ўдзел у грамадска-літаратурным жыцці Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Змітрок Бядуля, прыязджаў Максім Багдановіч, адбываліся сустрэчы літоўскіх і беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў. Важным фактарам творчых узаемакантактаў была дружба Янкі Купалы з Людасам Гірам, Марыяй Ластаўскене, мастаком і кампазітарам Мікалоюсам Чурлёнісам. У 1910 годзе ў перыядычным друку Літвы з’явіліся першыя літаратурна-крытычныя артыкулы Гіры пра творчасць Янкі Купалы, змяшчаліся яго вершы на літоўскай мове ў перакладзе . У 1909 годзе на беларускай мове апублікавана апавяданне Ёнаса Білюнаса.
У 1920—1930-я гг. ў Вільні і Каўнасе ставіліся п’есы Дуніна-Марцінкевіча, Каруся Каганца, Леапольда Родзевіча, выдаваліся беларускія кнігі, газеты і часопісы, у т.л. часопісы «Крывіч», «Беларускі асяродак», «Крывічанін» і інш. У 1930-я гг. ў Мінску жылі і працавалі Фяліксас Вайшнорас (Садайніс), Аляксандра Мяркіце (Лавенас Люда), Андрус Дабулявічус, Вінцас Скарджус і інш., выходзілі газета «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»), альманах «Пад чырвоным сцягам», працавалі літоўскія секцыі ў Саюзе пісьменнікаў і Дзяржаўным выдавецтве Беларусі. У 1920—1930-я гг. ў Мінску выдадзена 78 літоўскіх кніг, у т.л. пераклады на літоўскую мову паэмы «Над ракою Арэсай» Я. Купалы (1935), твораў Янкі Маўра, Аляксандра Якімовіча.