Валянцін Барысавіч Нямцо́ў () — беларускі вучоны ў галіне статыстычнай механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1965), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1959), аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута (1964).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1966 года, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі з 1992 па 2001 год. З 2001 года прафесар кафедры тэарэтычнай механікі. Член Міжнароднага таварыства па вадкіх крышталях, член рэдкалегіі Міжнароднага часопіса «Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах».

Навуковыя інтарэсы Тэарэтычная і прыкладная механіка, статыстычная механіка і тэрмадынаміка раўнаважных і нераўнаважных працэсаў у |вадкіх крышталях, фізіка кандэнсаваных сістэм (вадкіх крышталёў, малекул ДНК, біялагічных мембран).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Нямцоў, Валянцін Барысавіч (кандыдат тэхнічных навук; доктар фізіка-матэматычных навук; нар. 1936) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі Немцов, Валентин Борисович (кандидат технических наук; доктор физико-математических наук; род. 1936) // Электронны каталог РНТБ

Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Механікі Беларусі