Бялу́гі (Huso) — род рыб сямейства асятровых.
Уключае два віды буйных рыб: — еўрапейскі від — далёкаўсходні від
Гэта адны з найбуйнейшых касцявых рыб у свеце. Бялуга можа дасягаць да 6 метраў у даўжыню і важыць да 1500 кг. Калуга таксама дасягае больш за 5 метраў у даўжыню і вагі да 1 тоны.
Рот вельмі вялікі, бяззубы, паўмесяцавай формы, займае амаль усю ніжнюю паверхню галавы. Жабравыя перапонкі абодвух бакоў зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць свабодную зморшчыну над міжжабравым прамежкам.
У адрозненне ад большасці асятровых-бентафагаў, прадстаўнікі роду Huso — тыповыя драпежнікі. Маляўкі пачынаюць з беспазваночных, а дарослая кормяцца пераважна рыбай.
Абодва віды знаходзяцца пад пагрозай знікнення і занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу.
Крыніцы
Катэгорыя:Асятровыя