Андро́нік II Палеало́г (; 25 сакавіка 1259 — 13 лютага 1332) — імператар Візантыйскай імперыі у 1282—1328 гадах.
Біяграфія У канцы 1282 года адмяніў уведзеную яго бацькам Міхаілам VIII царкоўную унію з заходняй (каталіцкай) царквой. Праводзіў палітыку далучэння да Візантыі Фесаліі, Эпіра, якія адпалі пасля чацвёртага крыжовага паходу (1204).
Андронік II працягнуў палітыку свайго бацькі па падтрымання візантыйска-мангольскага альянсу. Аднак, захаваць мірныя адносіны з качэўнікамі яму не ўдалося. У канцы яго кіравання мангольскія набегі на балканскія ўладанні імперыі працягнуліся.
Няўдала ўмяшаўся ў барацьбу паміж Венецыяй і Генуяй, што прывяло ў пачатку XIV стагоддзя да ўзмацнення засілля венецыянцаў у імперыі. Імкнучыся даць адпор моцнай турэцкай арміі, якая да гэтага часу захапіла амаль усю Малую Азію, наняў у 1303 годзе войска каталонцаў на чале з Ражэ дэ Флорам, якія пасля забойства іх галоўнакамандуючага ў 1305 годзе паднялі мяцеж, спустошылі візантыйскія ўладанні, занялі Фесалію і шэраг іншых візантыйскіх абласцей. Спробы цэнтралізаванага ўрада Андроніка выклікалі супраціўленне феадальнай знаці, якая высунула ў 1321 годзе на трон яго ўнука.
Пасля працяглай барацьбы за ўладу, інтрыг і здрады блізкіх ён быў вымушаны адрачыся ад прастола, пасля чаго ён быў сасланы ў манастыр.
Сям’я 8 лістапада 1273 года Андронік ажаніўся з дачкой караля Венгрыі Іштвана V Ганнай. Яна нарадзіла яму двух сыноў: Міхаіл IX Палеалог (17 красавіка 1277 года — 12 кастрычніка 1320) — суправіцель бацькі ў 1295—1320 гадах. Канстанцін Палеалог (1278—1335). Валодаў тытулам дэспата, першы раз ажаніўся з дачкой Феадора Музалона Еўдакіяй. Другой яго жонкай стала Еўдакія Неакаісарэтыса. Стаў манахам падчас кіравання свайго пляменніка — Андроніка III.
Праз 3 гады пасля смерці Ганны ў 1281 годзе імператар ажаніўся з Ірынай Манферацкай (якая прыняла імя Іаланда), дачкой маркграфа Манферата Гульельма VII.
Іаан Палеалог (1286—1308) — дэспат, ажаніўся з Ірына Хаўмнаніяй, не пакінуў спадчыннікаў. Феадор I (1291—1338) — маркграф Манферата. Дэметрый Палеалог (памёр пасля 1343 года) — дэспат. Бацька Ірыны Палеалог. Сімона Палеалог (1294 — пасля 1336) — жонка сербскага караля Стэфана Ураша II Мілуціна.
Акрамя гэтых дзяцей, у басілеўса было і незаконнае нашчадства: Ірына — жонка кіраўніка Фесалонікаў Іаана Дукі II. Марыя — жонка хана Залатой арды Тахты.
Литература
Катэгорыя:Візантыйскія імператары XIII стагоддзя Катэгорыя:Візантыйскія імператары XIV стагоддзя Катэгорыя:Палеалогі Катэгорыя:Манархі, сілком пастрыжаныя ў манахі Катэгорыя:Манархі, якія адракліся ад прастола