Аляксандр Хэйг (;  — ) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амерыкі, галоўны памочнік трох прэзідэнтаў ЗША. Генерал арміі ЗША, галоўнакамандуючы войскамі НАТА ў Еўропе.

Служыў дзяржсакратаром ЗША ў кабінеце прэзідэнта Рональда Рэйгана (1981 — 82) і кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі прэзідэнтаў Рычарда Ніксана і Джэральда Форда. У 1973 Хэйг служыў намеснікам начальніка штаба арміі ЗША. Хэйг быў галоўнакамандуючым Еўрапейскага камандавання Узброеных сіл ЗША і вярхоўным камандуючым сіл НАТА (1974 — 79).

Быў намеснікам начальніка штаба арміі ЗША, пасля гэтага ў першай палове 1970-х узначальваў апарат Белага дома пры прэзідэнтах Рычарда Ніксана і Джэральда Форда, у другой палове 1970-х зноў як ваенны быў галоўнакамандуючым саюзных сілаў НАТО ў Еўропе і Еўрапейскага камандавання ўзброеных сіл ЗША.

У 1981-82, ужо ў адстаўцы з ваеннай службы, Аляксандр Хэйг быў дзяржаўным сакратаром ЗША за прэзідэнта Рональда Рэйгана.

Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША