Забойства львоўскіх прафесараў — масавыя забойствы прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі Львова (каля 45 польскіх навукоўцаў і выкладчыкаў, у асноўным Львоўскага ўніверсітэта, членаў іх сем'яў і гасцей, учыненыя ў ліпені 1941 года нямецкімі акупацыйнымі войскамі.
У польскай гістарыяграфіі прынята вызначаць гэтыя падзеі, як «разня львоўскіх прафесараў» (), аднак ахвярамі гэтага злачынства таксама сталі дацэнты львоўскіх універсітэтаў, члены іх сем'яў і суседзі па пакоях навукоўцаў.
Гісторыя 30 чэрвеня 1941 года, праз тыдзень пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, нямецкімі войскамі быў захоплены Львоў. Нацысты здзейснілі масавыя пакаранні мясцовых жыхароў — палякаў і яўрэяў, выбіраючы сваіх ахвяр па загадзя падрыхтаваных спісах. Большасць людзей у спісах былі польскімі палітыкамі, артыстамі, спартсменамі, вучонымі і святарамі. Гэтая акцыя мела на мэце знішчэнне эліты польскай нацыі — людзей, якія маглі паспрабаваць выступіць выразнікамі польскай грамадскай думкі і звярнуцца да сусветнай грамадскасці.
Сярод ахвяр — прафесар Казімір Бартэль, былы Прэм’ер-міністр Польшчы, які быў пакараны смерцю 26 ліпеня 1941 года, адхіліўшы прапанову гітлераўцаў узначаліць марыянеткавы польскі ўрад, Тадэвуш Бой-Жаленскі, польскі літаратуразнаўца і тэатравы крытык, расстраляны 4 ліпеня 1941 года.
У кастрычніку 1943 года целы расстраляных былі эксгумаваныя, перавезены ў Крыўчыцкі лес і спалены разам з сотнямі іншых трупаў у ходзе мерапрыемстваў па ўтойванні слядоў нацысцкіх злачынстваў.
Катэгорыя:Гісторыя Львова Катэгорыя:Халакост у Польшчы Катэгорыя:Падзеі 2 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 1941 года Катэгорыя:Ваенныя злачынствы нацыстаў на тэрыторыі СССР Катэгорыя:Падзеі Халакоста Катэгорыя:Масавыя забойствы ва Украіне Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 1941 годзе