Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Мясата Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. У наш час абкладзена цэглай.

Архітэктура Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Мясата Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі