Сайрус Робертс Вэнс (; 27 сакавіка 1917—12 студзеня 2002) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 27 сакавіка 1917 года ў горадзе Кларксбург ў Заходняй Віргініі. У 1939 годзе скончыў Ельскі ўніверсітэт, эканамічны факультэт. Ельскі універсітэт, юрыдычны факультэт (1942).

З 1942 па 1946 — служыў на флоце артылерыйскім афіцэрам на эсмінцы USS Hale.

З 1946 па 1961 — супрацоўнік юрыдычнай фірме Simpson Thacher & Bartlett (Нью-Ёрк).

З 1961 па 1962 — дарадца Міністэрства абароны ЗША.

З 1962 да 1964 — сакратар сухапутных сіл ЗША.

З 1964 па 1967 — намеснік міністра абароны ЗША Роберта Макнамары.

У 1962 — спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША на Кіпры, пасля турэцкага ўварвання.

З 1968 па 1969 — член дэлегацыі ЗША на Парыжскай мірнай канферэнцыі па В’етнаме.

З 1977 па 1979 — Дзяржаўны сакратар ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта Джымі Картэра.

У 1979 — пасля закладнікамі супрацоўнікаў Пасольства ЗША ў Іране, урад ЗША прыняў рашэнне аб правядзенні ваеннай аперацыі па іх вызваленні. У знак нязгоды з гэтым рашэннем Дзяржсакратар ЗША Сайрус Вэнс падаў у адстаўку.

З 1980 — працаваў у юрыдычнай фірме Simpson Thacher & Bartlett. Па запрашэнні ААН, удзельнічаў у перамовах аб урэгуляванні канфліктаў у Бурундзі, Паўднёвай Афрыцы, Македоніі, Грэцыі, Арменіі і Босніі і Герцагавіне.

12 студзеня 2002 г. — памёр у Нью-Ёрку ад хваробы Альцгеймера.

Катэгорыя:Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША