Кабель (, , С.553) — адзін ці некалькі ізаляваных праваднікоў (токаправодных жыл), змешчаных у ахоўную абалонку (звычайна герметычную). Выкарыстоўваецца для перадачы на адлегласць электраэнергіі (сілавы кабель) або сігналаў (кабель сувязі). Злучаецца кабельнымі муфтамі. Пракладваюцца ў зямлі спецыяльнымі машынамі — кабелеўкладчыкамі, у вадзе з дапамогай кабельных суднаў. Пры пракладцы ў адным кірунку вялікай колькасці кабеляў (больш за 20), што характэрна для энергаёмістых прамысловых прадпрыемстваў, выкарыстоўваюцца кабельныя збудаванні: тунэлі, галерэі, эстакады, каналы.

Гісторыя Камерцыйная вытворчасць тэлеграфных кабеляў пачалася ў Англіі ў 1851 годзе. Тэхналогія вытворчасці тэлеграфных кабеляў развілася на аснове тэхналогіі вытворчасці канатаў.

Найстарэйшы ў Германіі кабельны завод Carlsberg пабудаваны ў 1874 годзе.

У 1878 годзе М. М. Падабедаў арганізаваў першыя ў Расійскай імперыі саматужныя майстэрні па вырабе правадоў з шаўковай і баваўнянай ізаляцыяй. Майстэрні размяшчаліся на Васільеўскім востраве Санкт-Пецярбурга і на іх працавала некалькі чалавек. Там сама ім было створана невялікае прадпрыемства «Руская вытворчасць ізаляваных праваднікоў электрычнасці Падабедавых, Лебурдэ і Ко». 25 кастрычніка 1879 года Вернэру фон Сіменсу (фірма «Сіменс і Гальске») выдана пасведчанне на пачатак работы пабудаванага ім завода па вырабе ізаляванага дроту і тэлеграфных правадоў у Васільеўскай частцы Санкт-Пецярбурга (пасля завод «Севкабель»).

Гл. таксама Вітая пара Сілавы кабель

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Электрасувязь * Катэгорыя:Інжынерная інфраструктура Катэгорыя:Электрычнасць