Ніна Іосіфаўна Ламановіч (нар. , Лапічы, Асіповіцкі раён, Беларусь) — беларускі харавы дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1999). Народная артыстка Беларусі (2010).
Скончыла Гомельскае музычнае вучылішча (харавое дырыжыраванне, клас Пятра Кірэйцава), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1977, харавое дырыжыраванне, клас Аляксея Кагадзеева). З 1976 года хормайстар, з 1993 года — галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Хормайстары Беларусі Катэгорыя:Харавыя дырыжоры Беларусі