Forcipulatida  — атрад ігласкурых з класа марскіх зорак (Asteroidea). Адрозніваюцца ад астатніх зорак характэрнымі педыцэлярыямі, якія ўключаюць тры рухома злучаных шкілетных элемента — аснаванне і дзве створкі. Педыцелярыі звычайна знаходзяцца на рухомых атожылках. Створкі педыцелярыі альбо злучаюцца ў ніжніх канцоў па тыпу пінцэта, альбо перакрыжоўваюцца, як нажніцы. У асноўным у гэтых зорак доўгія і гнуткія прамяні пры маленькім цэнтральным дыску. Амбулакральныя ножкі ў многіх прадстаўнікоў атрада знаходзяцца ў амбулакральных барознах у 4 рады.

Сістэматыка У атрадзе вылучаюць ад 3 да 6 сямействаў, але большая частка відаў уваходзіць у шырокае сямейства Asteriidae: Asteriidae — 39 родаў Heliasteridae — 2 роды Zoroasteridae — 8 родаў World Register of Marine Species прыводзіць іншую сістэматыку: Asteriidae Gray, 1840 Heliasteridae Viguier, 1878 Pedicellasteridae Perrier, 1884 Pycnopodiidae Fisher, 1928 Stichasteridae Zoroasteridae Sladen, 1889

Катэгорыя:Атрады ігласкурых Катэгорыя:Марскія зоркі Катэгорыя:Ядавітыя жывёлы