thumb|злева|Свіна аддзяляе востраў Волін ад вострава Узедам на захадзе Сві́на (, ) — рака, якая падзяляе астравы Узедам і Волін і злучае Шчэцінскую лагуну з Памеранскай бухтай. З'яўляецца часткай эстуарыя Одры (праз Свіну ў моры трапляе да 75 % Одэрскай вады). Пры моцных вятрах з Балтыйскага мора напрамак цячэння ракі змяняецца. Даўжыня — каля 16 км, шырыня ад 100 да 1000 метраў.

У 1880 годзе ад выгіну Свіны на поўдзень ад Свінемюндэ праз востраў Узедам быў пракапаны канал Кайзерфарт, які аддзяліў ад Узедама новы востраў Карсібур.

У вусце Свіны знаходзіцца , вышэй па цячэнні маюцца малыя порты і . Адзіны мост цераз Свіну — Пястаўскі мост — размешчаны ў Свінауйсці.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Заходнепаморскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора Катэгорыя:Одэр Катэгорыя:Рэкі паводле алфавіта