Свія́га (, , , ) — рака ў Расіі, ва Ульянаўскай вобласці і Татарстане, правы прыток Волгі.
Даўжыня — 375 км, плошча вадазбору — 16 700 км². Шырыня 5—40 м, глыбіня 0,3—4,0 м, хуткасць цячэння 0,1—1 м/с. Сярэдні расход вады каля 35 м³/с.
Рака бярэ пачатак на ўсходнім схіле Прыволжскага ўзвышша ў Кузаватаўскім раёне і мае тры вытокі. Асноўным вытокам лічыцца размешчаны на ўзвышшы (332 м) у 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кузаватава. Другі выток бярэ пачатак каля вёскі Красная Паляна, а трэці на захад ад вёскі Баеўка. Цячэ з поўдня на поўнач паралельна Волзе па асіметрычнай ўзнёслай хвалістай раўніне, моцна перасечанай шматлікімі глыбокімі (часам у дзесяткі метраў) ярамі і балкамі. Правабярэжная частка больш складаная па рэльефе. Рэчышча ракі звілістае, шырыня ў межань 20—30 м, сярэдняя глыбіня на перакатах — 0,6 м, на плёсах — 1,3 м. Упадае ў Свіяжскі заліў Куйбышаўскага вадасховішча. Суднаходная на 53Река Свияга // Государственный водный реестр РФ (62) км ад вусця.
На рацэ знаходзіцца горад Ульянаўск.
Літаратура
Спасылкі Река Свияга // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Свияга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Прытокі Волгі Катэгорыя:Рэкі Ульянаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Татарстана