Рэкагнасцыроўка ў ваеннай справе — разведка для атрымання звестак аб праціўніку, што праводзіцца асабіста камандзірам і афіцэрамі штабоў перад маючымі адбыцца баявымі дзеяннямі.
Тэрмін «рэкагнасцыроўка» паходзіць ад , з — аглядаю, даследую і азначае візуальнае вывучэнне праціўніка і мясцовасці асабіста камандзірам (камандуючым) і афіцэрамі штабоў з мэтай атрымання неабходных дадзеных для прыняцця рашэння або яго ўдакладнення. У рэкагнасцыроўцы ўдзельнічаюць таксама камандзіры падначаленых і дапаможных падраздзяленняў (частак, злучэнняў), начальнікі родаў войскаў, спецыяльных войскаў і службаў.
Рэкагнасцыроўка праводзіцца таксама з мэтай вывучэння раёнаў (межаў) магчымага размяшчэння і разгортвання войскаў, маршрутаў іх вылучэння, выпраўлення і дапаўнення тапаграфічных карт.
Для гэтага ствараюцца спецыяльныя рэкагнасцыравальныя групы з афіцэраў штаба і ўпраўленняў родаў войскаў, спецыяльных войскаў (службаў). Для атрымання дадзеных у межах сваёй тэрыторыі ў ходзе рэкагнасцыроўкі выкарыстоўваюцца верталёты, самалёты, хуткаходныя машыны кіравання, прыборы радыёлакацыі і інш.
Гл. таксама Рэкагнасцыроўка — першапачатковая разведка ў горнай справе. Разведка боем Назіранне, ваенная справа Назіральны пост Артылерыйская разведка
Літаратура
Спасылкі
Большая Советская Энциклопедия
Катэгорыя:Тактыка Катэгорыя:Ваенная тэрміналогія Катэгорыя:Ваенная разведка