Бутаньерка ( — кветка ў пятліцы) — адна або некалькі кветак або бутонаў (звычайна гваздзікі ці ружы) у пятліцы, аксэсуар мужчынскага касцюма.
Цяпер бутаньерку носяць толькі рэдкія індывідуальнасці, якія падкрэсліваюць свой стыль. У часы Французскай рэвалюцыі чырвоны гваздзік у пятліцы дваран, якія ўзыходзілі на эшафот, сімвалізаваў іх бясстрашнасць. Пачынаючы з 40-х гадоў XIX стагоддзя чырвоны гваздзік сталі насіць прадстаўнікі рабочага руху на палітычных дэманстрацыях, так званых маёўках, калі чырвоныя сцягі былі пад забаронай.
У пачатку XX стагоддзя бутаньерка стала апазнавальным знакам бяздзейных дэндзі. Без кветкі ў пятліцы, напрыклад, не з'яўляўся на публіцы Оскар Уайльд. У цяперашні час бутаньерка сустракаецца ў святочным мужчынскім касцюме (напрыклад, на вясельных урачыстасцях, на танцавальных балях).
Спасылкі H. Edward Reiley,Carroll L. Shry. Introductory horticulture (англ.)
Катэгорыя:Аксесуары Катэгорыя:Гісторыя касцюма Катэгорыя:Фларыстыка Катэгорыя:Мужчынская вопратка