Ара́цыі (ад , С.128) — празаічны жанр у літаратуры Беларусі XVII—XVIII стст.; своеасаблівыя тэатралізаваныя паказы-прамовы ў школьным тэатры. З арацыямі выступалі шкаляры ў час розных святаў — Каляды, Вялікдзень; на т. зв. школьных сейміках, дзе парадзіраваліся шляхецкія павятовыя сеймікі, і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года, каб прадэманстраваць поспехі ў красамоўстве. Прамоўцы гаварылі на польскай і беларускай мовах. Тэатралізаваныя арацыі наладжваліся ў Жыровіцкай базыльянскай школе (цяпер Слонімскі раён Гродзенскай вобласці) і школьным тэатры пры ёй у 1751—1756 і 1761 гадах, Забельскім дамініканскім калегіуме (в. Валынцы, цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці) у 1780-я гг. Лепшыя арацыі распаўсюджваліся ў рукапісных зборніках, садзейнічалі развіццю аратарскай прозы на Беларусі.

Літаратура

Мальдзіс А. І. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974.

Катэгорыя:Літаратурныя жанры Катэгорыя:Беларуская літаратура XVII стагоддзя Катэгорыя:Беларуская літаратура XVIII стагоддзя