Руш () — палосы матэрыі або стужкі, складзеныя складкамі, якія прымыкаюць адна да іншай.

Гісторыя

Вядомы з сярэдневякоўя да сучаснасці. У жаночым і мужчынскім касцюме ВКЛ асабліва папулярны ў XVIII стагоддзі.

Апісанне

Паласа тонкай ільняной, шаўковай, баваўнянай тканіны (плісаванай, маршчонай), якая служыла аздобай адзення.

Выкарыстанне

Ужываецца для ўпрыгожвання жаночых сукенак, мантыльяў, капелюшоў, каптураў, чапцоў, рукавоў, каўняроў, нізу жаночых сукенак, пеньюараў, радзей мужчынскай бялізны. і іншых частак туалета. Таксама часта ўжываецца для ўпрыгожвання трунаў (з унутранага боку).

Літаратура

Катэгорыя:Дэталі адзення