Партыза́нская мадо́нна (Мі́нская) — карціна беларускага мастака Міхаіла Савіцкага, напісаная ў 1978 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 207,5 × 142,3 смПартызанская мадонна (Мінская). Савіцкі Міхал, 1978 г. Арт Беларусь.

Гісторыя Першую «Партызанскую мадонну» Міхаіл Савіцкі напісаў у канцы 1960-х. Карціна, сюжэтам якой стала не сутычка з ворагам, а трыумф жыцця, увасоблены ў мацярынстве, была прадэманстравана на Усесаюзнай выстаўцы 1967 года, дзе мела фантастычны поспех. Як знак прызнання палатно купляе Траццякоўская галерэя. Дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Алена Аладава настойліва ўгаворвае майстра напісаць копію «Мадонны» для БеларусіГісторыя палатна Міхаіла Савіцкага «Партызанская мадонна». У 1978 годзе, калі адна за адной у майстэрні мастака з'яўляюцца карціны антыфашысцкай серыі, Савіцкі стварае другую «Партызанскую мадонну», у назве якой пазначана «Мінская»ИСТОРИЯ ОДНОЙ КАРТИНЫ — Партызанская мадонна.

З 2006 года нязменна выстаўляецца ў зале беларускага сучаснага мастацтва, размешчанай у новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Апісанне Суровы аскетызм жывапісу, выразнасць формаў і класічная выразнасць кампазіцыі ў карціне «Партызанская мадонна (Мінская)» перагукваецца з традыцыямі старажытнага іканапісу. У аснове кампазіцыі ляжыць вядомая карціна эпохі Адраджэння Рафаэля Санці «Сіксцінская мадонна», толькі замест біблейскіх персанажаў мастак малюе простых людзей, сведак чумы XX стагоддзя — фашызмуМ.Савицкий «Партизанская Мадонна Минская» // НММБ.

У сваім творы мастак звяртаецца да вечнага сімвала жыцця — мацярынства. Тут маладая маці прадстае ў вертыкальным фармаце палатна. Яна быццам набліжаецца да гледача. Два позіркі — маці, усхваляванай, і сына, поўнага недзіцячай сур'ёзнасці, — накіраваны на гледача. Кампазіцыйна разгорнуты ў некалькіх прасторавых і часавых планах сюжэт набывае ярка выяўлены сімвалічны змест, у якім выявы маці і немаўля ператвараюцца ў сімвалы чысціні і ўстойлівасці беларускага народа, яго веры ў жыццё.

У палатне пераважаюць ўрачыстасць ідэалу і пачуццё наступлення новага. Маштабнасці і выразнасці вобразнага гучання мастак дамагаецца строгасцю архітэктонікі, рытмікі, пластыкі карціны, пераконваючай сілай выраза ідэі абароны жыцця, неспасціжным, прыцягальным абаяннем мадонны. Звязаная з мастацкай культурай мінулага, карціна звернутая ў будучыню.

Катэгорыя:Карціны Міхаіла Савіцкага Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь