Малы Енісей (, , ) — рака ў Манголіі і Тыве (Расія), левая складаючая ракі Енісей.

Даўжыня ракі 563 км, плошча вадазборнага басейна 58,7 тыс.км². Пачынаецца ў Дархацкай катлавіне пад назвай Шышхід-Гол, у межах Тывы пад назвай Кызыл-Хем цячэ ў адгор’ях Заходняга Саяна ў вузкай даліне, парожыстая. Нізоўі ў Тувінскай катлавіне. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 415 м³/с. У сутоках Малога і Вялікага Енісея знаходзіцца горад Кызыл.

Рака суднаходная на адлегласці 142 км (ад вусця да пасёлка Эржэй).

Літаратура

Малый Енисей //

Спасылкі

Иванов В. В. Малый Енисей // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Прытокі Енісея Катэгорыя:Рэкі Манголіі Катэгорыя:Рэкі Тывы Катэгорыя:Водны турызм ва Усходняй Сібіры