Генры Нокс (; 25 ліпеня 1750 — 25 кастрычніка 1806) — ваенны дзеяч ЗША, першы ваенны міністр ЗША.

З дзяцінства працаваў клеркам у кнігарні ў Бостане, пазней сам адкрыў уласны кніжны гандаль. З 18 гадоў удзельнічаў у Амерыканскай рэвалюцыі на баку паўстанцаў.

Нокс з 1772 года служыў грэнадзёрам у Бостанскім грэнадзёрскім корпусе. За ваенныя заслугі Джордж Вашынгтон ў 1775 годзе надаў яму званне палкоўніка, неўзабаве яны пасябравалі. Скарыстаўшыся захопленай ў брытанцаў зброяй, стварыў уласнае артылерыйскае падраздзяленне, якое паспяхова праявіла сябе ў шэрагу кампаній.

З 1785 года — міністр абароны. Як міністр абароны змог арганізаваць рэгулярны ваенны флот ЗША, апалчэнне ЗША, стварыў сетку берагавых умацаванняў. Адначасова наладзіў добрыя адносіны з індзейскімі плямёнамі, частка якіх падтрымала амерыканцаў у вайне супраць англічан. Разам з Вашынгтонам праводзіў праграму цывілізацыі індзейцаў, асабліва Пяці цывілізаваных плямёнаў. 2 студзеня 1795 года сышоў у адстаўку, займаўся фермерствам.

16 чэрвеня 1774 года ажаніўся з Люсі Флакер, бацькі якой падтрымалі брытанцаў. Памёр ад няшчаснага выпадку — праглынуў курыную костку, якая выклікала разрыў кішэчніка, што прывяло да перытанiту.

Катэгорыя:Ваенныя міністры ЗША