Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Мікасецк Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1926 годзе з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з прыдзелам з паўночнага бакавога фасада, накрытых перакрыжаваннымі двухсхільнымі дахамі, завершанымі 4 галоўкамі. Да галоўнага фасада далучана двух’ярусная чацверыковая званіца з шатровым верхам і галоўкай. Ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер У інтэр'еры апсіду вылучае двух’ярусны драўляны іканастас.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мядзельскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:1926 год у Беларусі Катэгорыя:Мікасецк Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі