Ша́нан (, ) — самая доўгая рака ў Ірландыі, аддзяляе Захад Ірландыі (правінцыю Конахт) ад усходу і поўдня (Ленстэр і вялікую частку Манстэра).
З часоў антычнасці рака з'яўлялася важным водным шляхам. Упершыню нанесена на карту Пталемеем. Рака пераважна цячэ ў паўднёвым напрамку, выток з невялікага возера Шэнан-Пот у графстве Каван, у канцы паварочвае на захад і ўпадае ў Атлантычны акіян праз эстуарый Шэнан, даўжыня якога 113 км. На месцы, дзе рака ўпадае ў эстуарый, размешчаны горад-порт Лімерык.
Працякае па 11 з 32 ірландскіх графстваў.
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Ірландыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян