Міро́н Емялья́навіч Крыштафо́віч ( — ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці.

Біяграфія У 1931—1935 гадах навучаўся ў .

З 1923 года на падпольнай партыйнай рабоце ў Заходняй Беларусі, быў сакратаром Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага і Брэсцкага партыйных камітэтаў. За рэвалюцыйную дзейнасць пераследваўся польскімі ўладамі і правёў у зняволенні пяць гадоў (1929—1935).

Пасля ўз’яднання БССР з Заходняй Беларуссю ў 1939 годзе працаваў у савецкіх і партыйных органах ў Пружанскім раёне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны сакратар Пружанскага раённага антыфашысцкага камітэта, загадчык Аддзелам Брэсцкага раённага камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі, намеснік сакратара Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта, з 1943 года — камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.

Пасля вайны ў 1944—1947 гадах быў старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, у 1947—1948 гадах быў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, у 1948—1954 гадах — яго старшыня, а ў 1954—1961 быў першым намеснікам.

Кандыдат у члены ЦК КПБ, член ЦК КПБ у 1949—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1958 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 і 1959—1963 гадах, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 гадах.

Памёр 10 мая 1985 года. Пахаваны на Гарнізонных могілках Брэста.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Ганаровы грамадзянін г. Брэста (1967)

Ушанаванне памяці У Брэсце адна з вуліц носіць імя Мірона Крыштафовіча. На доме (вул. Энгельса, 12), дзе жыў М. Е. Крыштафовіч, у 1989 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка18 жніўня 2014 года — 115 гадоў з дня нараджэння Мірона Емяльянавіча Крыштафовіча (1899—1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста.

Літаратура

Спасылкі Старонка на сайце Брэсцкага гарадскога выканкама

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне