Уру́п (, ) — рака на Паўночным Каўказе, левы прыток ракі Кубань.

Даўжыня ракі — 231 км, плошча вадазборнага басейна — 3220 км². Бярэ пачатак на схілах гары Уруп (3232 м). У вярхоўях Уруп — горная рака, ля станіцы Удобнай выходзіць на раўніну. Найбуйнейшыя прытокі — Вялікі Тэгінь (злева), Малы Тэгінь і Джэлтмес.

Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога. Расход вады — 16,5 м³/с. У некаторыя гады рака замярзае (са снежня па люты).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Кубані Катэгорыя:Рэкі Карачаева-Чаркесіі Катэгорыя:Рэкі Краснадарскага края