Старое і новае, або Старое і маладое — карціна беларускага мастака Гаўрылы Віера, напісаная ў 1927 годзе.
Апісанне На карціне адлюстраваны новыя з'явы ў жыцці беларускай вёскі, працэсы, якія адбываліся ў свядомасці людзей савецкай вёскі, духоўны канфлікт селяніна 1920-х гадоў напярэдадні сацыялістычных пераўтварэнняў. Бачна супрацьпастаўленне двух укладаў духоўнага жыцця сялянства — кансерватыўнае мінулае і народжаную савецкай рэчаіснасцю сучаснасць.
У нізкай хаце за сталом перад бажніцай за раскрытай Бібліяй сядзіць у глыбокім роздуме прыстойны селянін. У такі змрочны стан яго прывялі рэвалюцыйныя песні, якія спявае за акном вясёлая моладзь. Не царква, а маніфестацыя, не малітвы, а задорныя песні завалодалі сялянскай моладдзю і ляглі цяжарам на душу багамольнага старога. Пажылая гаспадыня, што стаіць побач, глядзіць асуджальным позіркам, не падзяляючы яго нецярпімасці да новага жыцця.
Літаратура
Катэгорыя:Карціны Гаўрылы Віера Катэгорыя:Карціны беларускіх мастакоў