Расстрэ́л у Мі́нску  — карціна беларускага мастака Міхася Філіповіча, напісаная ў 1925 годзе. Палатно было прадстаўлена сярод 25 іншых работ Філіповіча, выкананых у розных жанрах, на 1-й Усебеларускай выстаўцы.

Апісанне Карціна раскрывае драматычную старонку гісторыі барацьбы мінскага пралетарыяту з царскім самадзяржаўем у 1905 годзе, калі царскія войскі і паліцыя расстралялі мітынг у Мінску. У гэтым надзвычай дынамічным творы выразна раскрылася кампазіцыйнае майстэрства жывапісца, падтрыманае ўсёй жывапісна-пластычнай і вобразнай пабудовай сюжэта. На жаль, гэты бок майстэрства жывапісца не быў заўважаны тагачаснай мастацкай крытыкай.

Літаратура

Катэгорыя:Карціны Міхаіла Філіповіча Катэгорыя:Курлоўскі расстрэл