Святая Ганна — нубійская фрэска, якая датуецца на перыяд з VIII па першую палову IX стагоддзяMalowidło ścienne – św. Anna – fragment postaci, Muzeum Narodowe w Warszawie.. Аўтар невядомы. Фрэска выканана тэмперай па глейкай тынкоўцы ў тэхніцы al secco.
Праца была знойдзена ў базыліцы Фараса (былая Нубія, сучасны Судан) групай польскіх археолагаў падчас адной з археалагічных экспедыцый, якая праводзілася ў 60-я гады ХХ стагоддзя пад эгідай ЮНЕСКА (т.зв. Нубійская кампанія ці Нубійская аперацыя)K. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 7.. З 1964 года фрэска знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Пасля рэстаўрацыйных работ была выстаўлена ў VI зале Галерэі Фарас імя Прафесара Казімежа Міхалоўскага.
Аблічча святой Ганны з Фараса выкарыстоўваецца ў якасці лагатыпа Нацыянальнага музея ў ВаршавеM. Kuc, Otwarcie Galerii Faras, „Rzeczpospolita” 26.08.2014..
Месца выяўлення фрэскі Фрэска святой Ганны была выяўленая на вышыні трох метраў ад узроўня падлогіK. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 78–80.T. Dobrzeniecki, Święta Anna z Faras w Muzeum Narodowym w Warszawie. Symbolika gestu milczenia, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 32 (1988), с. 95–196. на паўночнай сцяне паўночнага нефа. Гэты неф, верагодна, быў прызначаны для жанчын, бо абраз святой Ганны ў ім не быў адзінай жаночай выявай. Тут знаходзіліся партрэты фундатарак, святых дзеў, царыц, пакутніц, матак і цаліцельніц. Многія з гэтых лікаў, верагодна, прызначаныя былі для прыватнага набажэнстваB. Mierzejewska, Święta Anna, в: Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, ред. B. Mierzejewska, с. 154–157.. Аблічча святой Ганны было намалявана на першым пласце тынкоўкі, пакрытым другім пластом з выявай каралевы Марты.
Іканаграфія аблічча
Выява святой Ганны захавалася ў асобных фрагментах. На іх бачныя галава святой, верхняя частка правай рукі, якая дакранаецца да вуснаў і частка яе плячэй. Невядома, ці была святая намаляваная стоячы ці седзячы.
Па словах даследчыка Казімежа Міхалоўскага, фігура святой апранута ў мафорый, г.зн. плашч з капюшонам. Складкі мафорыя адзначаны чорнымі лініямі. Знутры колер капюшона бледна-жоўты з фіялетавымі складкамі. Каптур (паміж капюшонам і тварам) намаляваны ў выглядзе жоўтага вэлюму. Твар святой трохі выцягнуты ў даўжыню, прамы і доўгі нос заценены справа фіялетавай лініяй, якая спускаецца ад аркі брыва. Кончык носа адзначаны чорнай, выгнутай лініяй. Куткі рота святой акрэслены цёмна-фіялетавым контурам і апушчаны ўніз. Вочы з чорнымі зрэнкамі шырока адкрыты і абведзены пурпурнымі і чорнымі лініямі. Ніжнія павекі афарбаваныя светла-фіялетавым колерам, верхнія – цёмна-фіялетавым. Першапачаткова бровы былі афарбаваныя светла-фіялетавым колерам, на які пасля была накладзеная чорная фарба, што ў выніку дало цёмна-пурпурнае адценне. Галава Ганны не апраўленая характэрным для святых німбам. Рука з доўгімі, вузкімі пальцамі светла-жоўтага тону абведзена фіялетавым контурам. Правая далонь святой падтрымлівае падбародак, а паказальны палец з пазначаным на ім пазногцем паказвае на вусны.
Сімволіка жэсту святой Святая Ганна паказвае паказальным пальцам на рот. Існуе некалькі версій таго, што гэты жэст значыць. Магчыма, гэта ўказанне святой захоўваць цішыню і маўчанне. У такой жа Боскай цішыні, паводле Ігнація Баганосца, здзяйсняліся тры сакрамэнты, звязаныя з жыццём Багародзіцы: яе некранутасць, бязгрэшнае зачацце і нараджэнне Месіі. Іншая тэорыя абвяшчае, што жэст звязаны з ціхай малітвай святой Ганны. У егіпецкім манастыры ў Бавіце падобны жэст прадстаўлены на карцінах з выявамі манахаў, якія чытаюць Псалтыр. У егіпецкіх і палецінскіх манаскіх супольнасцях і некаторых сектах існавала малітоўная практыка, падчас якой малітвы прамаўляліся шэптам. Мольбіт трымаў паказальны палец каля вуснаў, верачы, што гэты жэст беражэ ад злых духаў, якія імкнуцца ім завалодаць.
Надпіс на фрэсцы На фрэсцы знаходзіцца фрагмент надпісу: Святая Ганна, маці Багародзіцы. Святая і .... У двух шэрагах па вертыкалі не хапае заканчэння тэксту. Па словах даследчыка Стэфана Якабельскага, надпіс заканчваўся так: Святая і Марыя або Святая і радзіцельніца Марыі. Другі варыянт адпавядае прынцыпу чытання рэгістра: па вертыкалі, ад левага боку, перад асноўным тэкстам. Адно слова напісана манаграмай, якая з'яўляецца таксама ў іншых тэкстах, датаваных перыядам, калі намаляваная была фрэска. Гэтая манаграма часта сустракаецца ў візантыйскім мастацтве таго часуS. Jakobielski, Legenda do malowidła Święta Anna, в: K. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 286..
Пісьмовыя крыніцы Імя святой Ганны адсутнічае ў кананічным Святым Пісанні. Святая згадана ў апакрыфічным Протоевангеллі Якава, а таксама ў Евангеллі псеўда-Матфея і іншых апакрыфічных крыніцах. Усе яны апісваюць падзеі, звязаныя з нараджэннем Багародзіцы. Тэкст складзены на ўзор са Старога Запавету, дзе нараджэнне біблейскіх патрыярхаў з'яўляецца вынікам чароўнага ўздзеяння на жаночае бясплоддзе. Святая Ганна і яе муж Яхім, пабожны габрэй з роду цара Давіда, не мелі нашчадкаў, што ў грамадстве лічылася ганебным. Дзякуючы малітвам і веры ў боскае ўмяшанне, Ганна панесла ў сталым узросце і нарадзіла дачку, якая ў далейшым стала маці ХрыстаГлава Protoewangelia Jakuba, в: Apokryfy Nowego Testamentu. Ewangelie apokryficzne, Т. 1, Narodzenie i dzieciństwo Maryi i Jezusa, ред. M. Starowieyski.Глава Ewangelia Pseudo-Mateusza, в: Apokryfy Nowego Testamentu. Ewangelie apokryficzne, Т. 1, Narodzenie i dzieciństwo Maryi i Jezusa, ред. M. Starowieyski.. Па традыцыі Ганну і Яхіма называюць богаайцамі. У паданні (вядомым таксама ў Егіпце) гаворыцца пра тое, што Марыя нарадзілася ў Бэтлееме, горадзе, які лічыцца месцам нараджэння Ганны.
Культ Святой Ганны ў Нубіі Лічыцца, што культ святой Ганны быў распаўсюджаны ў Нубіі. У першую чаргу звязана гэта з тым, што Ганна была маці Марыі, і, такім чынам, бабуляй Ісуса Хрыста. На думку даследчыцы Бажэны Межаеўскай, нубійкі маліліся, просячы ў яе заступніцтва падчас цяжарнасці і пасля яе, а таксама за здароўе сваё і сваіх дзяцей. Аб кульце святой Ганны ў Нубіі сведчыць таксама наяўнасць іншай фрэскі на другім пласце тынкоўкі ў тым жа нефе базылікі ў Фарасе. Гэтая фрэска больш позняя. Намалявана на ёй святая Ганна на троне з маленькай Багародзіцай на каленях, магчыма, падчас груднога выкормлівання. Фрагменты фрэскі – спінка трона і надпіс, які апісвае малюнак – знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Судана ў ХартумеK. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 59..
Аблічча Святой Ганны было таксама знойдзена ў паўночным нефе царквы ў Абдала Ніркі паблізу Фараса. Фігура святой намалявана стоячы.
Літаратура Apokryfy Nowego Testamentu. Ewangelie apokryficzne, Т. 1, Narodzenie i dzieciństwo Maryi i Jezusa, ред. M. Starowieyski, Kraków 2008. ISBN 9788373181380. Dobrzeniecki T., Święta Anna z Faras w Muzeum Narodowym w Warszawie. Symbolika gestu milczenia, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie” 32 (1988), с. 95–196. Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, ред. B. Mierzejewska, Warszawa 2014. ISBN 9788371009167. Kuc M., Otwarcie Galerii Faras, „Rzeczpospolita” 26.08.2014. Malowidło ścienne – św. Anna – fragment postaci, Muzeum Narodowe w Warszawie. Michałowski K., Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, Warszawa 1974.
Катэгорыя:Фрэскі паводле алфавіта Катэгорыя:Нубія Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага музея ў Варшаве