Леанід Аляксеевіч Ермантовіч (, в. Красноўцы, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 17 лютага 1956 года ў в. Красноўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства; Мінскую вышэйшую партыйную школу, спецыяліст у галіне партыйнага і савецкага будаўніцтва.

Працаваў выхавальнікам інтэрната, выхавальнікам групы прадоўжанага дня Красноўскай сярэдняй школы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці; загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый Лідскага райкама ЛКСМБ; інструктарам, загадчыкам сектара па рабоце камсамольскіх арганізацый прафтэхадукацыі Гродзенскага абкама ЛКСМБ; першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ; загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром Дзятлаўскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці; начальнікам упраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, намеснікам старшыні па пытаннях ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацый Дзятлаўскага райвыканкама; старшынёй Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў; намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама па інфармаванні насельніцтва, сувязях з грамадскасцю і сацыяльных праблемах; начальнікам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Дэпутаты Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі