Валерый Аляксеевіч Жмайлік (, в. Севашкі, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 23 студзеня 1951 года ў в. Севашкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», інжынер-механік. Кандыдат тэхнічных навук.
Прайшоў працоўны шлях ад майстра цэха да генеральнага дырэктара вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» — дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш».
З'яўляецца заслужаным работнікам вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш». Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» і звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ордэнам Айчыны II і III ступені, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўню. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласці Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь