Мікалай Анісімавіч Калтуноў (, в. Халмы, , Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 15 сакавіка 1961 года ў в. Халмы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-механік.

Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Забалоцце» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; галоўным інжынерам Мсціслаўскага раённага вытворчага аб'яднання па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі «Райсельгастэхніка»; старшынёй праўлення калгаса «Камуніст» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; дырэктарам ААТ «Горацкі завод напояў»; намеснікам дырэктара па эканамічных пытаннях, дырэктарам, старшынёй савета дырэктараў сумеснага беларуска-брытанскага прадпрыемства ААТ «Дах» г. Асіповічы Магілёўскай вобласці.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Калтуноў заявіў«Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97:

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі