Рыгор Пракопавіч Рак (, вёска Дукоркі, цяпер у межах Дукоры, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — , Менск, НКУС) — беларускі эканаміст, краязнавец, педагог.

Біяграфія З беларускай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1913 годзе Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі працаваў у школе в. Крынкі Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1915—1917 гадах у расійскай арміі. Вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце (з 1918 года), скончыў БДУ (пач. 1930-х г.). Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920 год). У розны час працаваў у кааператыўных арганізацыях, Цэнтрабелсаюзе, школах Менска. У 1926—1937 гг. — у Інстытуце эканомікі БелАН, вывучаў народныя рамёствы і саматужныя промыслы, эканамічны стан рэгіёнаў БССР. Удзельнічаў у краязнаўчым руху, быў сакратаром камісіі па хатніх рамёствах пры Інбелкульце.

5 лютага 1938 года быў беспадстаўна арыштаваны як удзельнік «контррэвалюцыйнай арганізацыі» і 1.11.1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Прыгавор прыведзены ў выкананне 10 лістапада 1938 г. Расстраляны ў Менску.

Пасмяротна рэабілітаваны ў 1956 г.

Літаратура

Спасылкі РАК РЫГОР ПРАКОПАВІЧ

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай камуністычнай арганізацыі Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР