Віктар Дзмітрыевіч Фесак (, Срэбнае, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1956 года ў г.п. Срэбнае Чарнігаўскай вобласці (УССР).
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»; універсітэт марксізму-ленінізму Гомельскага абласнога камітэта КПБ, філасофскі факультэт; Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сацыяльная псіхалогія ў муніцыпальных службах».
Працаваў вызваленым сакратаром камітэта камсамола СГПТВ № 78 металістаў г. Гомеля; настаўнікам, намеснікам дырэктара СШ № 20 г. Гомеля; інспектарам аддзела адукацыі Савецкага раёна г. Гомеля; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 Чыгуначнага раёна г. Гомеля».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Член РГА «Белая Русь».https://www.golas.sb.by/articles/ot-sssr-k-evraziyskoy-integratsii.html
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі».
Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены РГА «Белая Русь»