Дзмітрый Іванавіч Харытончык (, , Мінская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 2 верасня 1975 года ў Жодзіне.
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-металург, эканаміст-менеджар; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў аператарам станкоў з праграмным кіраваннем, інжынерам-тэхнолагам, старшым майстрам, намеснікам начальніка тэрмагальванічнага цэха, начальнікам цэха гідрамеханічных трансмісій, намеснікам генеральнага дырэктара па якасці ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» — ВА «Беларускі аўтамабільны завод».
З’яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2015 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Харытончык заявіў«Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97:
У 2015—2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў лютым 2018 года быў абраны старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
З 4 лютага 2020 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты.
Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» .
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь