Пётр Генрыхавіч Шыкшнян (, в. Іванскія, , Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 18 студзеня 1955 года ў в. Іванскія Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-гідратэхнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў майстрам, галоўным інжынерам, начальнікам ПМК, першым намеснікам старшыні Лепельскага гарадскога выканаўчага камітэта, старшынёй Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі ўзнагародамі.

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта