Уладзіслаў Аляксандравіч Шчэпаў (, г. ) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 23 жніўня 1976 года ў г. Гомелі.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, эканаміст-менеджар. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры эканомікі і кіравання вытворчасцю, дэканам эканамічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі» (2019)Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны.

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дэканы ГДУ імя Ф. Скарыны