Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 311 — лагер НКУС/МУС СССР у Магілёве, у якім трымалі палонных салдат Вермахта, вайскоўцаў саюзных гітлераўскай Германіі армій і інтэрніраваных НКУС цывільных нямецкіх і венгерскіх грамадзянЯк мінімум адзін венгр, Янош Фодор (1910—1945), адносіны якога да арміі невядомы, памёр у спецшпіталі 3161 ў Магілёве згодна мемарыяльнаму спісу і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяўВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302) для выканання прымусовай працы. Згодна архіўным дадзеным, апублікаваным гісторыкам МУС А. Шарковым, на 30 красавіка 1946 г у лагеры знаходзілася 3096, чал, з якіх 111 былі ў лазарэце і 525 у спецкамандахА. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 375. Паколькі гаспадарка Магілёва была разбурана на 70-80 %, яе аднаўленне часткова вырашалася сіламі ваеннапалонныхА. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 373. У шырокім доступе практычна адсутнічае інфармацыя пра ўмовы знаходжання, аплату працы, побыт і жыццё ваеннапалонных і цывільных інтэрніраваных у лагеры № 311, але няма задакументаваных падстаў лічыць, што яны істотна адрознівалісь ад іншых аналагічных лагераў на тэрыторыі Беларусі і ўсяго СССР.
Памерлых у палоне хавалі на могілках спецшпіталя № 3161. Пасля ліквідацыі лагера могілкі знаходзіліся ў заняпадзе да таго як, у супрацоўніцтве з Народным саюзам Германіі для дагляду вайсковых пахаванняў, улады горада не правялі іх добраўпарадкаваннеА. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 407.
Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР Інтэрніраванне немцаў у ЗША Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
Спасылкі "Люди часто стояли в очередях всю ночь". Что немецкий военнопленный писал о Могилеве. // TUT.BY Губерт Гривель «Мы мечтали о хлебе и мире» (Wir träumten von Brot und von Frieden, 1983)
311 Катэгорыя:Гісторыя Магілёва