Берш (Sander volgensis) — від прамянёвапёрых рыб з сямейства .

Біялагічнае апісанне Памеры невялікія: дасягае 45 см даўжыні і вагі 1,2—2,5 кг. Вонкава падобны да судака, але ў адрозненне ад яго не мае іклаў. Спеласці дасягае ў 3—4 гады. Нераст у красавіку—маі. Як і судак звычайны, з’яўляецца чароднай рыбай. Сілкуецца планктонам і дробнай рыбай. Памер ахвяраў гэтай рыбы вагаюцца ад 0,5 да 7,5 см.

Арэал Сустракаецца ў ніжнім і сярэднім цячэнні рэк басейнаў Каспійскага, Азоўскага і Чорнага мораў, выходзіць у Каспійскае мора.

Літаратура

Жизнь и ловля пресноводных рыб / Л. П. Сабанеев. — Киев: Государственное издательство сельскохозяйственной литературы Украинской ССР, 1959.

Катэгорыя:Прэснаводныя рыбы Катэгорыя:Рыбы Еўропы Катэгорыя:Акунёвыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1789 годзе