Станісла́ў Анто́навіч Пілато́віч () — савецкі, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія У 1940 годзе скончыў Бабруйскую фельчарскую школу. У 1952 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. У 1956 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага (завочна).

У 1941 годзе абраны сакратаром раённага камітэта ЛКСМ БССР Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларускай ССР. У 1942—1944 гадах — баец партызанскага атрада «Полымя» Мінскай вобласці, сакратар Пухавіцкага, затым Чэрвеньскага падпольных РК ЛКСМ Беларусі.

Член КПСС з 1944 года. У 1944—1948 гадах — сакратар Чэрвеньскага райкама ЛКСМ БССР (Мінская вобласць). У 1946—1948 гадах — сакратар Мінскага абкама, у 1948—1953 гадах 1-ы сакратар Баранавіцкага абкама ЛКСМ Беларусі. З 1953 года сакратар Навагрудскага райкама КПБ, у 1958—1960 гадах 2-ы сакратар Гродзенскага абкама КП Беларусі, у 1960—1962 гадах — загадчык аддзела ЦК КП Беларусі. З красавіка 1962 года па снежань 1965 года быў 1-м сакратаром Віцебскага абкама КП Беларусі (у тым ліку са студзеня 1963 года па 7 снежня 1964 года — сельскім). У 1965—1971 гады сакратар ЦК КП Беларусі.

З 10 сакавіка 1971 года па 17 мая 1978 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у ПНР. Даверчыя граматы ўручыў 20 сакавіка 1971 годаПасольства СССР у Польшчы ў Даведніку па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза 1898-1991.

З мая 1978 года па 1983 год — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. З 1983 года на пенсіі.

Дэлегат XXIII і XXIV з'ездаў КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—8 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1967 гг., 1978—1985 гг.).

Член ЦК КПБ (1960—1971 гг., 1981—1986 гг), бюро ЦК КПБ (1965—1971), ЦК КПСС (1971—1981 гг).

Памёр 15 чэрвеня 1986 года.

Узнагароды

2 ордэна Леніна, 2 ордэна Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медалі.

Спасылкі Пілатовіч Станіслаў Антонавіч — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі. Біяграфія на сайце Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны Біяграфія на сайце az-libr.ru Зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Паслы СССР у Польшчы Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Другія сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПСС