Мікалай Паўлавіч Крандо (, в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — ) — генерал-лейтэнант (1960).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Ваенна-гаспадарчую акадэмію (1939), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі генеральнага штаба (1950). У Чырвонай Арміі з 1926 г. З 1939 г. служыў у беларускай ваеннай акрузе. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім і 1-м Далёкаўсходнім фронтах. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Прыбалтыкі. Начальнік аддзялення, групы і аддзела штаба Упралення тылу Заходняга фронту, начальнік факультэта, кафедры Ваеннай акадэміі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 8 ордэнамі і медалямі.
Спасылкі
Маршалы, генералы и адмиралы в 1940—1945 гг. Крондо, Николай Павлович Генералы и адмиралы -К
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР