У сістэму адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь уваходзяць: Дашкольная адукацыя; Агульная сярэдняя адукацыя; Установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі; Сярэдняя спецыяльная адукацыя; Вышэйшая адукацыя; Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі.

Дашкольная адукацыя

У Беларусі добра развіта сістэма дашкольнай адукацыі. І хоць яна не з’яўляецца абавязковай, большасць дзяцей, перш чым пайсці ў школу, наведваюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы. +Колькасць месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі па тэрыторыі РБ ў 2016—2025 гадахТэрыторыя РБ2016201720182019202020212022202320242025Рэспубліка Беларусь389 009388 867390 609389 808385 251379 180366 598354 586345 739326 584Брэсцкая вобласць56 21555 88156 16456 76956 65555 58654 39053 15952 18949 720Віцебская вобласць47 31447 63148 11448 14446 83444 49042 72540 53839 96638 176Гомельская вобласць58 43256 83258 72858 75158 22557 37554 61353 44551 70746 937Гродзенская вобласць44 21844 52743 17043 91643 49242 11841 01439 33438 20535 739г. Мінск82 76484 71784 78081 47481 06381 97278 49776 09372 91969 500Мінская вобласць57 46656 77057 34458 49856 94156 13255 68254 00653 38451 170Магілёўская вобласць42 60042 50942 30942 25642 04141 50739 67738 01137 36935 342

Школьная адукацыя

Школьная адукацыя ў Беларусі пачынаецца з 6 гадоў і прадугледжвае два ўзроўні: агульная базавая і агульная сярэдняя. Курс базавай школы разлічаны на 9 гадоў, сярэдняй — на 11 гадоў. Паспяхова скончыўшы базавую школу, маладыя людзі маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў каледжах, ліцэях і прафесійна-тэхнічных вучылішчах, дзе адначасова атрымліваюць сярэднюю адукацыю і прафесійную падрыхтоўку. Жадаючыя могуць атрымаць агульную сярэднюю адукацыю, прадоўжыўшы навучанне ў школе. Атэстат аб агульнай сярэдняй або сярэдне-спецыяльнай адукацыі — асноўны дакумент, які дае права на паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову.

У сістэме адукацыі Беларусі выкарыстоўваюцца дзве афіцыйныя мовы — руская і беларуская, а таксама польская і літоўская мовы.

Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання2005/062006/072007/082008/092009/102010/112011/122012/132013/142014/152015/162016/17Беларуская280,2245,9231,5211,2189,1178,4163,4150,7142,0135,1130,6128,6%23,321,5 20,9 20,0 19,2 19,0 17,8 16,6 15,5 14,5 13,7 13,3 Руская922,9898,6873,3846,4793,7761,4752,3757,7772,4795,3823,0838,4%76,778,5 79,0 80,0 80,7 80,9 82,1 83,3 84,4 85,4 86,2 86,6 Іншая0,70,60,60,60,60,60,80,7На польскай мове — 670 чалавек, на літоўскай мове — 57 чалавек.0,80,90,90,91На польскай мове — 868 чалавек, на літоўскай мове — 63 чалавекі.%0,00,0 0,1 0,0 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1

Далейшая адукацыя

У Беларусі суадносіны студэнтаў і агульнай колькасці насельніцтва адны з самых высокіх у Еўропе. Прафесійную і навуковую падрыхтоўку студэнтаў ажыццяўляюць як дзяржаўныя, так і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы розных тыпаў: класічныя ўніверсітэты; профільныя ўніверсітэты і акадэміі; інстытуты; вышэйшыя каледжы.

Паступаючы ў вышэйшую навучальную ўстанову, будучы студэнт выбірае форму навучання, якая можа быць дзённай, вячэрняй або завочнай.

Праграма падрыхтоўкі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі разлічана ў асноўным на 5 гадоў. Студэнты дзённай формы навучання, якія займаюцца паспяхова, атрымліваюць стыпендыю. Усе выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў розных форм уласнасці атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору.

У Беларусі ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі, як дзяржаўныя, так і прыватныя, падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі.

У маі 2015 года Беларусь афіцыйна стала ўдзельнікам Балонскага працэсу — Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Гісторыя На Беларусі да з’яўлення пісьменства першасныя элементы асветы грунтаваліся на канонах і ведах народнай педагогікі і найбольш выяўляліся ў працоўным навучанні, у авалоданні навыкамі земляробства, будаўніцтва і разнастайных рамёстваў.

Русь

Са з’яўленнем пісьменства і кніжнасці асвета стала пашырацца і дасягнула дастаткова высокага ўзроўню ў X—XIII стагоддзях. Цэнтрамі тагачаснай асветы былі цэрквы і манастыры, дзе ствараліся школы, бібліятэкі, вялося летапісанне. У XI стагоддзі ў Полацкім Сафійскім саборы створаны цэнтр летапісання Полацкай зямлі і самая старажытная на Беларусі бібліятэка, дзе захоўваліся і перапісваліся кнігі на стараславянскай і грэчаскай мовах, існавала школа. Вядомыя помнікі асветы і пісьменства — крыж Лазара Богшы (1161) для Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, Барысавы камяні, берасцяныя граматы, знойдзеныя ў Віцебску і Мсціславе, найстаражытнейшае на землях усходніх славян Тураўскае евангелле (XI ст.). Буйнейшыя асветнікі старажытнай Беларусі — Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. У бібліятэках («кніжніцах») пры цэрквах і манастырах пераважала рэлігійна-дыдактычная, гісторыка-асветніцкая літаратура, павучанні, жыціі.

Вялікае Княства Літоўскае Афіцыйнай мовай на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага была старабеларуская. На ёй вялося справаводства і судаводства, пісаліся статуты, граматы, соймавыя пастановы, летапісы, хронікі, мастацкія творы. Адбылася пэўная культурна-духоўная пераарыентацыя беларускіх зямель ад Візантыі да суседніх краін Прыбалтыкі, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, склалася беларуска-літоўскае летапісанне. З развіццём феадальных адносін і ростам гарадоў у XIV—XVI стагоддзях пашыраліся асвета, пісьменства і кніжная культура ў розным сацыяльна-этнічным і прафесійным асяроддзі. Цэнтры кніжнага пісьменства, скрыпторыі (рукапісныя майстэрні) дзейнічалі пры вялікіх манастырах і цэрквах Новагародка, Полацка, Вільні, Віцебска і інш. Раслі і багацелі шматлікія бібліятэкі Супрасльскага Благавешчанскага манастыра, Святатраецкага манастыра ў Вільні, Траецкага манастыра ў Слуцку і інш.

У XVI—XVII стагоддзях бібліятэкі ствараліся пры навучальных установах: Віленскай акадэміі, Полацкім езуіцкім калегіуме. Многія буйныя магнаты — Хадкевічы, Слуцкія, Сапегі, Агінскія, Радзівілы, Храптовічы, і адукаваная шляхта стваралі ўласныя бібліятэкі. У эпоху Адраджэння, якое на Беларусі пачалося з канца XV стагоддзя, развіццё асветы было звязана з пашырэннем гуманістычнага і рэфармацыйнага руху, барацьбой паміж праваслаўем, каталіцтвам і рэфармацыйным рухамі. З уздымам руху пратэстантаў звязана станаўленне на Беларусі кнігадрукавання. Вялікі ўклад у асвету і культуру беларускага народа зрабілі Ф. Скарына, С. Будны, браты Л. Зізаній і С. Зізаній, В. Цяпінскі, М. Гусоўскі, І. Фёдараў, П. Мсціславец, С. Собаль, Л. Сапега і інш. Школьная адукацыя мела саслоўна-канфесійны характар. Існавалі каталіцкія (езуіцкія), праваслаўныя, уніяцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія, мусульманскія школы. Складваліся ўмовы і для свецкага школьнага навучання дзяцей сялян і рамеснікаў.

Рэч Паспалітая Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай у 1569 годзе і перамогі Контррэфармацыі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалі пашырацца сярэднія каталіцкія навучальныя ўстановы еўрапейскага ўзроўню — калегіумы. Першай навучальнай установай такога тыпу быў Віленскі езуіцкі калегіум, заснаваны ў 1570 годзе, у 1579 пераўтвораны ў Віленскую езуіцкую акадэмію — першую вышэйшую навучальную ўстанову у Вялікім Княстве Літоўскім. Існавалі езуіцкія калегіумы ў Берасці, Горадні, Нясвіжы, Полацку, Оршы, Віцебску, Менску і інш. Распаўсюджанне на Беларусі з другой паловы XVIII стагоддзя Асветніцтва выклікала неабходнасць рэарганізацыі школьнай справы. У выніку рэформы піярскіх школ пашырылася вывучэнне прыродазнаўчых і гуманітарных навук, эстэтычнае і фізічнае выхаванне.

Расійская імперыя

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. школьная адукацыя на Беларусі апынулася ў сферы дзеяння рэформаў Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай і Камісіі па стварэнні народных вучылішчаў Расійскай імперыі. У выніку іх дзейнасці колькасць пачатковых і сярэдніх школ павялічылася, навучанне ўсё больш стала набываць свецкі характар.

Паводле школьнай рэформы 1802 года беларускія губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, вучэбна-метадычным цэнтрам якой быў Віленскі ўніверсітэт. Павялічылася колькасць свецкіх агульнаадукацыйных школ і навучэнцаў у іх, скарацілася колькасць манастырскіх вучылішчаў, заваёўвала правы . Разам са шляхтай доступ да сярэдняй адукацыі атрымалі мяшчане, купцы, разначынная інтэлігенцыя.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў сістэма асветы была рэарганізавана ў кірунку ўзмацнення прынцыпаў «праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці», у 1832 годзе быў закрыты Віленскі ўніверсітэт. На пачатак 1860-х гадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала 576 навучальных устаноў, у тым ліку першая вышэйшая — Горыгорацкі земляробчы інстытут, 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 дзяржаўных і прыватных жаночых вучылішчаў і больш за 400 дзяржаўных, ведамасных і прыватных пачатковых школ, у якіх навучалася каля 16,5 тысяч чалавек (0,5 % насельніцтва). Істотныя змены адбыліся ў адукацыі настаўнікаў: 80 % настаўнікаў гімназій і павятовых вучылішчаў мелі свецкую адукацыю, больш за 50 % скончылі вышэйшыя і спецыяльныя педагагічныя ўстановы.

У другой палове XIX — пачатку XX ст. на развіццё асветы і культуры Беларусі негатыўна ўздзейнічала вялікадзяржаўная палітыка царызму. Вынікі школьнай рэформы 1860—1870-х гадоў на Беларусі былі менш значныя, чым у цэнтральных губернях Расіі. Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў былі закрыты Горыгорацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы і амаль усе прыватныя вучылішчы. Пачатковыя школы аддадзены пад кантроль праваслаўнага духавенства, чыноўнікаў і паліцыі. Паводле палажэння аб царкоўнапрыходскіх школах 1884 года закрыты многія народныя вучылішчы, а на іх базе ўтвораны царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя праваслаўнаму духавенству.

У другой палове XIX стагоддзя адкрыты настаўніцкія семінарыі (Маладзечна, Полацк, Нясвіж, Свіслач), жаночыя епархіяльныя вучылішчы і царкоўна-настаўніцкія школы. Аднак узровень народнай асветы і колькасць пісьменнага насельніцтва заставаліся нізкія. У 1897 годзе на Беларусі пісьменных налічвалася 25,7 % (дзеці да 10 гадоў у разлік не браліся).

На пачатак XX стагоддзя пад націскам рэвалюцыйнага руху і патрэб сацыяльна-эканамічнага развіцця царскія ўлады пайшлі на пашырэнне народнай адукацыі. На працягу 1900—1914 гадах колькасць пачатковых і сярэдніх школ павялічылася, адкрыты земскія школы, 5 настаўніцкіх семінарый і 3 інстытуты: Віцебскі, Магілёўскі, Мінскі. Пачаўся грамадска-педагагічны рух за рэформу народнай адукацыі, адкрываліся нелегальныя беларускія школы, стваралася дзіцячая навучальная літаратура на беларускай мове, у тым ліку кніжкі В. Іваноўскага, К. Каганца, Цёткі, Я. Коласа, В. Ластоўскага, ствараліся педагагічныя таварыствы, педагагічная думка развівалася ў працах Ф. А. Кудрынскага, Дз. А. Сцяпуры, Е. Р. Раманава, К. І. Ціхамірава і інш.

Даваенны перыяд Пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, абвяшчэння БНР і стварэння БССР пачалася карэнная перабудова сістэмы асветы. Ліквідаваны саслоўныя, рэлігійныя, нацыянальныя і іншыя прывілеі. У студзені 1919 года створаны Народны камісарыят асветы БССР, у красавіку 1919 года адноўлены Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у 1921 годзе адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1920-я гады дасягнуты значны прагрэс у ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці. У рамках палітыкі беларусізацыі большасць школ, частка тэхнікумаў і ВНУ перайшлі на беларускую мову навучання. У 1930-я гады БССР адна з першых у СССР перайшла да і да ўсеагульнай абавязковай 7-гадовай адукацыі ў гарадах. Але ў сярэдзіне 1930-х гадоў беларусізацыя народнай асветы ў БССР была згорнута.

У Заходняй Беларусі барацьбу за беларускія школы і дэмакратызацыю народнай адукацыі ўзначальвала Таварыства Беларускай школы (ТБШ).

Пасляваенны перыяд