Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Прыпісная да Свята-Пакроўскай царквы вёскі Пачапава. З 1943 г. і да пачатку 21 стагоддзя з'яўлялася прыхадской царквой.

Архітэктура Твор народнага дойлідства. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова, якая пераходзіць у трохгранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вадьмавы, завершаны над трохвугольным франтонам шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны 4 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор. У інтэр'еры апсіда вылучана іканастасам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Пачапава (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1838 год у Беларусі