Мінскі дзяржаўны лінгвагуманітарны каледж () — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Мінску. Размешчаны па вул. Прытыцкага, 60-Б.
Гісторыя У 1983 годзе было заснавана Мінскае педагагічнае вучылішча № 2Лингвогуманитарный колледж МГЛУ на сайце Budny.by.
У 1993 годзе вучылішча было пераназвана ў Мінскі педагагічны каледж. А ў 1996 годзе ён становіцца Мінскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1998 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта перайменаваны ў Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 1.
У 2004 годзе рэарганізаваны ў «Педагагічны каледж» УА МДЛУ, з 2006 года — «Лінгвагуманітарны каледж» УА МДЛУ. З 2024 года — Мінскі дзяржаўны лінгвагуманітарны каледж.
Адукацыя Спецыяльнасць Кваліфікацыя Падрабязней Замежная мова Настаўнік Англійская і нямецкая мовы Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання Сакратар-рэферэнт Лінгвістычнае забеспячэнне сацыякультурнай дзейнасці Арганізатар сацыякультурнай дзейнасці З веданнем замежнай мовы
Выпускнікі Лінгвагуманітарнага каледжа маюць права паступаць на скарочаныя тэрміны навучання ў БДУЗМ на спецыяльнасці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з Парадкам прыёму ў БДУЗМ.
Вядомыя выпускнікі Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 1979) — беларуская пісьменніца.
Спысылкі
Катэгорыя:Каледжы Мінска Катэгорыя:Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт Катэгорыя:Вуліца Прытыцкага (Мінск) Катэгорыя:1983 год у Мінску