Пакрыве́ц, анхуза (Anchusa)Таксама 3 віды часам адносяць да асобнага рода Крывацве́т (Lycopsis) — род кветкавых раслін сямейства .

Арэал

Налічвае каля 50 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўночнай і Сярэдняй Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца і .

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі тоўстымі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—100 см. Сцябло ўкрыта цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце сядзячае, падоўжанае, па краі хвалістае, з рэдкімі шчацінкамі. Кветкі сінега колеру, правільныя, сабраныя ў моцнааблісцелыя завіткі. Плод — чатырохарэшак.

Выкарыстанне

Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя і фарбавальныя расліны.

Гл. таксама

Anchusa azurea

Літаратура Манкевіч В. І. Пакрывец //  — С. 75. Пакрывец //  — С. 529.

Спасылкі

Anchusa // The Plant List

Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Афрыкі